9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ашмянах затрымалі Анатоля Лябедзьку

У Ашмянах лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі збіраўся сустрэцца з прадстаўніком адзінага спісу кандыдатаў у дэпутаты ад апазіцыйных палітычных партый.

Другая мэта паездкі – данесці да жыхароў горада пасланне дэмкандыдатаў народу на маючых адбыцца «выбарах». Пасланне дэмакратаў, нагадаем, утрымлівае выхадныя дадзеныя, і спецыяльнага дазволу на яго распаўсюджванне не патрабуецца.

У міліцыі, як паведаміў Лябедзька, ягоную асобу «ідэнтыфікавалі досыць хутка і вызвалілі», але затрыманы разам з ім актывіст АГП Мікалай Сергіенка застаўся ў аддзяленні.

Нягледзячы на тое, што асоба Лябедзькі была ўсталяваная, крыху пазней яго затрымалі ў другі раз. У момант тэлефоннай гутаркі палітыка са сваёй прэс-службай да яго падышлі міліцыянты, спыталі ў старшыні АГП дакументы, затым прапанавалі сесці ў машыну і праехаць у аддзяленне міліцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках