18 траўня 2024, Субота, 22:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Пашкевіч: «У турме на Акрэсціна людзей трымаюць, як быдла»

5

«Людзей трымаюць у турме на Акрэсціна як быдла, цалкам без руху. Яны выходзяць адтуль знясіленымі і хворымі», -- заявіў у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 Міхаіл Пашкевіч, які выйшаў 26 ліпеня на волю.

-- Міхаіл, Вас арыштавалі праз тыдзень пасля выбуху ў Менску. Як адбывалася затрыманне?

--- 10 ліпеня праводзіўся сход нашай арганізацыі «Маладыя дэмакраты». Мне патэлефанавалі і сказалі, што нібыта па падазрэнні ў арганізацыі выбуху арыштаваны наш актывіст Аляксандр Сергіенка. Мы вырашылі не пакідаць гэтае бязмежжа без наступстваў і пайшлі ўсё разам да будынка КДБ. Але выразных тлумачэнняў мы не атрымалі. Супрацоўнікі КДБ паводзілі сябе вельмі груба, адмаўляліся паведамляць, што з затрыманым. Так нічога не дамогшыся, на наступны дзень мы зноў пайшлі ў КДБ. Там ўжо было шмат людзей, якія пыталі, чаму арыштавалі Паўла Кур'яновіча, Антона Койпіша і іншых. Нам зноў нічога не сказалі. Як толькі я выйшаў з будынка КДБ, то адразу ўбачыў вялікую колькасць амапаўцаў. Калі я разам з Віталём Стажаровым падыходзіў да ГУМа, мы заўважылі «хвост». У раёне Нямігі нас дагналі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным і арыштавалі. Яны нават не прад'яўлялі дакументаў. Нас прывезлі ў Цэнтральны РУУС, там ўжо быў актывіст «Маладых дэмакратаў» Кірыл Паўлоўскі. Міліцыянты доўга тэлефанавалі, пыталіся, што ім з намі рабіць. Да справы аб выбуху нас прыцягнуць ніяк не атрымалася, і яны вырашылі пасадзіць нас нібы за «нецэнзурную лаянку».

-- Падчас арышту Вас дапытвалі па справе аб выбуху?

-- Не, не дапытвалі. Калі прагрымеў выбух, я сядзеў у турме. З 28 чэрвеня па 5 ліпеня. Я адбываў арышт ізноў жа па ілжывым абвінавачванні ў «нецэнзурнай лаянцы». Так што ў мяне было «жалезнае» алібі.

-- Як перанеслі арышт?

-- Вельмі ўскладняў адбыццё тэрміна сяржант Вадзім Якімчык. Ён урываўся ў камеру ў 6 раніцы і крычаў «Пад'ём!». Па ягоным меркаванні, мы павінныя былі стаяць у камеры з 6 раніцы, а пасля 10 вечары -- ляжаць. Ён стала назіраў за намі праз глазок і ледзь што -- збег пісаць рапарты начальству. Я з такім сутыкнуўся ўпершыню. Дарэчы, яго актыўна «пакрываў» прапаршчык Дулуб. Той самы, з-за якога пасадзілі на 2 гады Сяргея Парсюкевіча. Было проста агідна сустрэцца з гэтым чалавекам. У то час як сям'я Парсюкевіча засталася без грошай, палову ягонай пенсіі аддаюць на пакрыццё «маральнай шкоды» Дулубу…

У камеры часта праводзіліся ператрусы. Адбіралі нават мае асабістыя запісы. Праўда, пасля таго, як я напісаў скаргу, змушаныя былі іх вярнуць. Супрацоўнікі пастаянна перавышалі свае паўнамоцтвы, умовы на Акрэсціна сталі горыяш. Не для каго не сакрэт, што толькі дзякуючы апазіцыі там нешта змяняецца. Дзякуй Шчукіну, які шмат чаго дамогся. Але цяпер цяжка. Ні перадач, ні шпацыроў, вядома, не было. Была гарачае надвор'е, нават мне стала дрэнна, хоць я ніколі не меў праблем з ціскам. Людзей саджаюць турму на Акрэсціна здаровымі, але з-за таго, што іх трымаюць там як быдла і цалкам без руху, яны выходзяць адтуль знясіленымі і хворымі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках