26 красавiка 2024, Пятніца, 7:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сведчанні затрыманых у Барысаве актывістаў: «Амапавец у чорнай масцы вадзіў па маёй назе нажом»

37
Сведчанні затрыманых у Барысаве актывістаў: «Амапавец у чорнай масцы вадзіў па маёй назе нажом»

Затрыманыя ў Барысаве моладзевыя актывісты і іх бацькі маюць намер падаваць скаргі ў пракуратуру на дзеянні сілавікоў. Непаўнагадовых дапытвалі без псіхолага і бацькоў, а таксама падвяргалі здзекаванням.

У мінулую суботу, 26 ліпеня, пад Барысавам мясцовая міліцыя, КДБ, а таксама менскі АМАП, затрымалі больш за 60 маладых людзей ва ўзросце ад 15 да 25, якія намерваліся «пабудаваць» у лесе «Моладзевую Рэспубліку». Мерапрыемства праходзіла пры падтрымцы грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Моладзь разбіла лагер у лесе пад Барысавам яшчэ ў пятніцу ўвечары. А у дзесяць раніцы ў суботу іх ужо арыштоўвалі сілавікі.

– Раніцай арганізатары тлумачылі нам умовы гульні, – распавядае сайту Bulletinonline 19-гадовая студэнтка, удзельніца падзей. – Папярэдзілі, што нас чакае парачка сюрпрызаў. І, у гэты момант, нас атачаюць амапаўцы ў чорных масках. Першыя хвіліны мы сур'езна думалі, што гэта і ёсць неспадзёўка ад арганізатараў, што гэта добра арганізаваная гульня. Але ў наступны момант мы ўжо пачулі мат-перемат, пагрозы, патрабаванне ўсё сабраць і сесці ў аўтобусы. Дарэчы, аўтобусы былі з барысаўскага гарадскога аўтапарка. Ад нас запатрабавалі сабраць у кучу нажы, сякеры, нават пілачкі для пазногцяў у дзяўчынак адабралі. Мабільнікі заставаліся пры нас, але варта было патэлефанаваць, як амапаўцы пачыналі крычаць. Матам, вядома. Але хтосьці з нашых здолеў такі паведаміць бацькам, што нас вязуць у міліцыю.

Маці дваіх дзяцей, вывезеных сілавікамі з лагера, адзін з якіх яшчэ непаўнагадовыі:

– Калі мне патэлефанавала дачка і сказала, што іх вязуць з лагера, я села ў машыну і панеслася туды. На павароце да лагера ўбачыла два гарадскіх аўтобусы і машыны АМАПа. Пачала выпытваць, куды павязуць дзяцей. Пазнала, што ў РУУС і паехала ў горад. Уся барысаўская міліцыя была "паднятая ў стрэльбу". У кожным кабінеце вяліся допыты. Дапытвалі і майго сына, якому яшчэ няма васямнаццаці. Я дамаглася таго, каб следчы гутарыў з сынам толькі ў маёй прысутнасці. Дарэчы, ён не адзін быў непаўнагадовы сярод гэтых шасцідзесяці чалавек. Іншых дапытвалі без псіхолага і бацькоў. Потым ім сказалі ісці ў іншы кабінет, дзе ў іх возьмуць адбіткі пальцаў і сліну на аналіз. Я сказала, што забараняю рабіць гэта з маім дзіцем і забрала яго з будынка РУУС. А вось паўнагадовых амаль усіх "адкаталі". Не зразумела, навошта гэта трэба? Наогул, калі задумацца, колькі народных сродкаў было выдаткавана на гэтую дурную "аперацыю"! Лічым: міліцыянты працавалі ў выходны дзень, АМАП працаваў, транспарта колькі задзейнічана было, у тым ліку, гарадскіх аўтобусаў! Хто адкажа за гэтыя "неспадзяваныя выдаткі"?

Як распавядаюць іншыя затрыманыя, амапаўцы з першых хвілін паводзілі сябе агрэсіўна. Адна са студэнтак успамінае, што ў аўтобусе чалавек у чорнай масцы вадзіл ёй па назе нажом.

– Адкрыта кажучы, я вельмі спалохалася, -- распавядае студэнтка. – Сядзела, як мышка, толькі дзівілася – навошта ён гэта робіць? Жадае нацешыцца маім страхам?

Дамагчыся адказу ў міліцыі на гэтыя пытанні не атрымалася. Як не атрымалася іншай студэнтцы забраць у амапаўца біту, якую яна ўзяла з сабой для гульні ў лапту. Барысаўскія міліцыянты паабяцалі, што забяруць біту ў АМАПа, але і ў панядзелак, па сканчэнні двух дзён пасля інцыдэнту, дзяўчына не змагла дамагчыся вяртанні сваёй маёмасці.

Затрыманыя маладыя людзі і іх бацькі маюць намер падаваць скаргі ў пракуратуру на дзеянні сілавікоў. "Гэта бязмежжа!" – у адзін голас заяўляюць яны.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках