9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША адмянілі сумесныя з Расеяй вайсковыя вучэнні

Міжнародныя вучэнні FRUKUS-2008, у якіх павінныя былі прыняць удзел караблі ВМФ Расеі, адмененыя па ініцыятыве ЗША.

Аб гэтым паведаміў AFP высокапастаўлены прадстаўнік амерыканскага абароннага ведамства.

"У цяперашні час мы не бачым ніякай магчымасці праводзіць сумесныя вучэнні", - паведаміў суразмоўца агенцтва, які пажадаў застацца неназваным.

У аўторак увечары аб намерах Злучаных Штатаў з-за сітуацыі вакол Паўднёвай Асеціі адмовіцца ад сумесных вучэнняў з РФ, заявілі адразу двоя высокапастаўленых прадстаўніка адміністрацыі прэзідэнта ЗША. Тады паведамлялася, што ЗША паставілі пытанне аб адмене вучэнняў перад іншымі іх удзельнікамі.

Міжнародныя ваенна-марскія вучэнні FRUKUS-2008 з удзелам караблёў Расеі, ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі павінняы былі адбыцца з 15 па 23 жніўня ў Японскім моры. Іх праграма таксама прадугледжвала правядзенне наземнага этапу вучэнняў у расейскім Уладзівастоку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках