19 траўня 2024, Нядзеля, 10:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка выказаў Мядведзеву спачуванне

19

Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні прэзідэнту Расейскай Федэрацыі Дзмітрыю Мядведзеву і ўсяму расейскаму народу ў сувязі з трагічнымі падзеямі ў Паўднёвай Асеціі.

А.Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі з пачуццём глыбокага болю ўспрынялі вестку аб гібелі ў Паўднёвай Асеціі шматлікіх сотняў мірных грамадзян і стратах сярод асабістага складу расейскага войска, растлумачылі ў прэс-службе.

"Беларускі народ, як і ўсе расейцы, смуткуе аб ахвярах трагедыі, суперажываючы гору людзей, якія страцілі сваіх блізкіх, засталіся без прытулку і сродкаў да існавання. Мы жадаем ім стойкасці і мужнасці ў пераадоленні наступстваў гэтай гуманітарнай катастрофы", - гаворыцца ў лісце.

У пасланні таксама паведамляецца аб тым, што Беларусь мае намер аказаць пацярпелым гуманітарную дапамогу.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках