14 чэрвеня 2026, Нядзеля, 5:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Грузіі прагаласаваў за выхад з СНД

8

Парламент Грузіі ў чацвер скасаваў дамовы, якія вызначаюць знаходжанне краіны ў СНД.

За іх адмену аднагалосна прагаласавалі 117 дэпутатаў, якія прысутнічалі ў зале.

Два дні таму аб выхадзе Грузіі з СНД заявіў прэзідэнт Міхаіл Саакашвілі.

Скасаваны пакет дамоваў ахапляе рашэнне ад 8 снежня 1991 года аб стварэнні Садружнасці незалежных дзяржаў, Статут СНД, прыняты 22 студзеня 1993 года, дамова аб эканамічных сувязях ад 24 верасня 1993 года, перадае «Інтэрфакс».

Як заявіў старшыня парламенцкага камітэта па юрыдычных пытаннях Паўле Кублашвілі, "сённяшняе рашэнне азначае, што Грузія больш не з'яўляецца сябрам СНД, і ніякіх адносін з гэтай арганізацыяй у нас больш няма".

Што датычна іншых прававых працэдур аб выхадзе краіны з СНД, то, па словах П.Кублашвілі, у статуце СНД не прапісаная працэдура выхаду краіны з гэтай арганізацыі.

"Адпаведна, калі краіна не жадае знаходзіцца ва ўказанай арганізацыі, то з улікам агульных прынцыпаў, не існуе прававой праблемы", - сказаў дэпутат.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках