28 красавiка 2024, Нядзеля, 0:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўген Афнагель: «Вызваленне палітвязняў - гэта перамога нашай салідарнасці»

4

«Апазыцыя атрымала вельмі важную перамогу, бо адбылося тое, чаго мы дамагаліся на працягу апошніх гадоў – вызваленне ўсіх палітвязняў, якія знаходзяцца ў турмах», - заявіў прэс-цэнтру Хартыі’97 актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель.

«Вызваленне палітвязняў адбылося толькі з-за кампаніі салідарнасці, з-за таго, што беларусы і нашыя сябры за мяжой змагаліся за тых, хто знаходзіўся за кратамі. І на першае месца варта паставіць акцыі, якія рэгулярна праходзілі ў нашай краіне. Яны прывялі да таго, што ў дэмакратычных краінах стала гучала тэма беларускіх вязняў сумлення. Важна разумець, што ціск міжнароднай супольнасці магчымы толькі ў тым выпадку, калі ёсць ціск унутраны, калі ў самой краіне апазыцыя змагаецца за вызваленне сваіх», - перакананы моладзевы актывіст.

«На працягу апошніх год беларусы рэгулярна выходзілі на вуліцы, каб выказаць салідарнасць з тымі, хто знаходзіўся за кратамі, распаўсюджвалі інфармацыю аб вязнях сумлення, шматлікія моладзевыя актывісты пападалі на суткі за патрабаванне волі палітвязням. Штомесяц 16 дня праходзілі Дні Салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Увесь свет ведаў пра тое, што ў Беларусі ёсць людзі, якія знаходзяцца ў турмах за свае палітычныя погляды. Таму ў улады не заставалася іншага выбару, акрамя вызвалення Аляксандра Казуліна, Андрэя Кіма і Сяржука Парсюкевіча. Мы гэтага чакалі і мы ў гэта верылі, таму што мы за гэта змагаліся. Вызваленне палітвязняў - гэта перамога нашай салідарнасці», - лічыць Яўген Афнагель.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках