17 траўня 2024, Пятніца, 12:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску адбылася прэзентацыя фільма «Дзень Волі» (Фота, відэа)

5

У сядзібе партыі БНФ адбылася прэзэнтацыя дакумэнтальнага фільма Юрыя Хашчавацкага і Уладзімера Арлова “Дзень Волі”.

Кінастужка прысьвечаная 90-гадавіне Беларускай Народнай Рэспублікі, а яе прэм’ерны паказ у прымеркаваны да 17 ўгодкаў наданьня канстутыцыйнага статусу Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі. Арганізатарамі імпрэзы выступіў незалежны тэлеканал “Белсат” і культурніцкая камісія партыі БНФ.

Фільм распачынаецца маналёгам Уладзімера Арлова, на тле відэасюжэту гістарычнай хронікі пачатку мінулага стагодзьдзя. Далей гісторыя Беларускай Народнай Рэспублікі паўстае вачыма старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы, іншых вядомых асобаў. “Дзень Волі” адметны ў многіх адносінах.

“Гэты фільм адрозьніваецца ад іншых тым, што мы паспрабавалі паразважаць: а што б было, каб Эўропа прызнала незалежную Беларусь напачатку 20 стагодзьдзя. І гэты фільм цікава падсьвечваецца апошнімі падзеямі на Каўказе”, -- паведаміў Арлоў для “Радыё Свабода”.

Гэта першы прэм’ерны паказ ў Беларусі. Арганізатары спрабавалі наладзіць яго ў кінатэатры “Перамога”, у Доме вэтэранаў, але ім адмовілі. Тым часам беларускі “Дзень Волі” дэманстраваўся ў многіх кранах Эўропы яшчэ напярэдадні 25 сакавіка, паведаміў адзін з аўтараў, рэжысэр Юры Хашчавацкі. Была прэзэнтацыя ў Страсбуры, у Нью-Ёрку, у Таліне і вось, нарэшце, і ў Менску.

Прэзэнтацыя фільма "Дзень Волі" адбудзецца ў Гомелі 31 жніўня, а таксама ў Магілёве 2 верасьня.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках