28 красавiка 2024, Нядзеля, 14:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз можа ўвесці санкцыі супраць Расеі

4

28 жніўня міністр замежных спраў Францыі Бернард Кушнер заявіў аб тым, што лідэры краін Еўразвяза разглядаюць магчымасць увядзення санкцый супраць Расеі.

У Брусэлі 1 верасня пройдзе экстраны саміт кіраўнікоў дзяржаў Еўразвяза, скліканы па ініцыятыве прэзідэнта старшынявальнай у ЕЗ Францыі Нікаля Сарказі. На саміце будзе абмяркоўвацца сітуацыя вакол Грузіі, Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, а таксама будучыня адносін паміж ЕЗ і Расеяй, паведамляе Reuters.

У адказ на пытанне аб мерах, якія могуць быць прынятыя супраць Расеі на саміце, Б.Кушнер сказаў: "Санкцыі абмяркоўваюцца". Пры гэтым ён не стаў паведамляць якія-небудзь падрабязнасці.

26 жніўня прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядведзеў падпісаў указы аб прызнанні незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Краіны ЕЗ асудзілі гэтае рашэнне і заявілі аб сваёй прыхільнасці тэрытарыяльнай цэласнасці Грузіі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках