9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Казуліна падтрымалі былыя палітвязні: «Ягонае зняцце -- гэта здрада»

14

Былыя палітвязні Беларусі выступілі з заявай, у якой назвалі рашэнне пазачарговага з'езду Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) амаральным.

3 жнівеня пазачарговы з'езд БСДП (Грамада) абраў Анатоля Ляўковіча, былога першага намесніка кіраўніка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), старшынём партыі. Ён змяніў на гэтым пасту палітвязня Аляксандра Казуліна, які зараз будзе ганаровым старшынёй БСДП (Грамада). Абранне А.Ляўковіча старшынём партыі падтрымалі 53 дэлегата, А.Казуліна — 22.

Подпісы пад заявай паставілі Мікалай Аўтуховіч, Зміцер Дашкевіч, Цімафей Дранчук, Зміцер Каспяровіч, Юрый Лявонаў, Міхаіл Марыніч, Мікалай Маркевіч, Павел Севярынец, Сяргей Скрабец, Мікалай Статкевіч і Артур Фінькевіч. Усе гэтыя людзі — прадстаўнікі апазіцыі і былыя зняволеныя.

"Мы выказваем рашучы пратэст дзеянням Анатоля Ляўковіча і ягонай каманды, якія здрадлівым чынам адлучылі ад кіраўніцтва партыяй палітвязня Аляксандра Казуліна і ўсіх ягоных калегаў, якія яго падтрымлівалі і актыўна праводзілі кампанію "Свабоду Казуліну", — заявіў у інтэрв'ю БелаПАН адзін з ініцыятараў стварэння камітэта ў абарону правоў зняволеных "Над бар'ерам" Т.Дранчук. Па ягоных словах, "тыя, хто падпісаліся, на практыцы ведаюць, наколькі маральна дапамагае падтрымка і як цяжка ўспрымаюцца здрадлівыя дзеянні калегаў па партыі".

"На наш погляд, найбольш верагодным тлумачэннем гэтых амаральных і здрадлівых дзеянняў з'яўляецца дамоўленасць каманды Ляўковіча з дыктатарскім рэжымам напярэдадні парламенцкіх выбараў, — лічыць Ц.Дранчук. — Пры такіх акалічнасцях мы не выключаем, што Ляўковіч можа быць адным з прызначаных псеўдадэмакратаў у «палаце прадстаўнікоў»".

Выказваючы салідарнасць і словы падтрымкі А.Казуліну, былыя зняволеныя палітыкі і грамадскія дзеячы заявілі аб адмове супрацоўнічаць з А.Ляўковічам і ягонымі прыхільнікамі. У заяве таксама ўтрымліваецца заклік да прадстаўнікоў дэмакратычнага руху "не прызнаваць старшынствы Ляўковіча ў БСДП (Грамада)".

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках