9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сашу і Сірожу канчаткова забароняць

11

Пасля таго, як набудуць сілу новыя законы “Аб арфаграфіі” і "Аб СМІ", відавочна, што ў Беларусі будуць караць за скажэньне агульнапрынятых нормаў дзьвюх дзяржаўных моваў.

Раней закон аб сродках масавай інфармацыі забараняў скажаць агульнапрынятыя моўныя нормы. Паводле юрыста Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца, у новым законе аб СМІ гэтая фармулёўка зьнятая. Цяпер не дапускаецца выкарыстаньне нецэнзурных словаў і выказваньняў.

“Я думаю, што гэтай адказнасьці могуць патрабаваць на падставе закону аб мовах, а не на падставе закону аб СМІ. Магчыма, з аднаго закону ў другі адказнасьць за гэта перакачавала”, заявіў юрыст у інтэрв’ю “Радыё Свабода”.

Паводле спадара Бастунца, на падставе згадай фармулёўкі раней адносна мэдыяў рабіліся карныя захады:

“Гэта вядомы выпадак быў, калі было вынесена папярэджаньне газэце “Наша ніва” і яно было абскарджана ў Вышэйшым гаспадарчым судзе. І той стаў на бок “Нашай нівы” менавіта таму, што на той момант адсутнічалі заканадаўча зафіксаваныя моўныя правілы.

Потым яшчэ было вынясеньне папярэджаньня газэце “Прессбол”, калі яны Сашу і Сірожу друкавалі, і мова гэтых пэрсанажаў, як здалося міністэрству інфармацыі, парушае моўныя стандарты. Я думаю, што ня столькі ў мове справа была, колькі ў саміх пэрсанажах, якіх у той час выкінулі зь беларускай тэлевізіі”.

Як памяняецца сытуацыя ў зьвязку з прынятым законам аб правапісе беларускай мовы? Як ён будзе суадносіцца з новым законам аб СМІ? Кіраўніца галоўнага прававога ўпраўленьня міністэрства інфармацыі Лілія Богдан сказала:

“Міністэрства будзе працаваць выключна ў рамках той рэдакцыі закону, якая прымецца афіцыйна”.

Намесьніца міністра інфармацыі Лілія Ананіч наагул адмовілася размаўляць на гэтую тэму.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках