2 траўня 2024, Чацвер, 16:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Халезін: «Задума лорда Бэла – суцэльная авантура»

5

«Уся гэтая задума са спробай змяніць імідж Беларусі праз піяр-агенцтва выглядае суцэльнай авантурай», -- заявіў у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 Мікалай Халезін -- кіраўнік беларускага «Свабоднага тэатра», адзін з аўтараў адкрытага ліста да брытанскага піяр-мэнэджара Цімаці Бэла, які заключыў кантракт з уладамі на «змену іміджа Беларусі ў свеце».

«Колькі бы заходняя прэса, размяшчаючы рэкламныя аб'явы лорда Бэла, не пісала аб «дасягненнях» беларускай эканомікі або «развіцці дэмакратыі» у нашай краіне, усё роўна дамінаваць у інфармацыйным полі будзе інфармацыя аб збіванні мірных дэманстрантах, ператрусах у хатах апазіцыянераў або арыштах палітычных дзеячоў. Таму лічу, што бюджэтныя грошы будуць выдаткаваныя дарма. Я лічу, што асноўная задача ўлады пры заключэнні кантракту з лордам Бэлам – палепшыць імідж Беларусі, каб прыцягваць больш крэдытаў. Іншага сэнсу гэтай гульні, я лічу, не існуе, таму што імідж апошняй дыктатуры Еўропы, які з'явіўся шмат гадоў таму, не зможа змяніць ніякае піяр-агенцтва, калі не пачнуцца рэальныя трансфармацыі. Падобнай тэндэнцыі пакуль не назіраецца. Застаецца толькі павіншаваць лорда Бэла з добрым заробкам, паколькі ганарар адназначна будзе вылічацца сямізнакавымі лічбамі, і паспачуваць беларускім уладам, паколькі яны не змогуць атрымаць тое, чаго жадаюць», -- адзначыў Мікалай Халезін.

Нагадаем, што яшчэ ў красавіку гэтага года кіраўнікі падпольнага беларускага «Свабоднага тэатра» звярнуліся да лорда Цімаці Бэла з адкрытым лістом, які пачыналася словамі: «Мы зразумелі, што вы прыехалі ў Менск за грашыма. Тое, што хавалася за выклікаючайдавер фармулёўкай «спецыяліст па public relations», на справе апынулася толькі банальным жаданнем зарабіць грошай на чужой бядзе».

Кіраўнікі «Свабоднага тэатра» нагадалі брытанскаму лорду аб выкраданнях і забойствах лідэраў беларускай апазіцыі, аб палітвязнях, якія сёння знаходзяцца ў турмах Беларусі, і аб масавых рэпрэсіях супраць апазіцыі, якія працягваюцца ў краіне вось ужо 14 гадоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках