19 траўня 2024, Нядзеля, 1:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грузія афіцыйна разарвала дыпламатычныя адносіны з Расеяй

1

МЗС Грузіі ўвечары 2 верасня перадаў пасланцу Расеі Андрэю Смаге дзве ноты з апавяшчэннем аб разрыве дыпламатычных адносінаў паміж краінамі.

Паводле першай ноты, у сувязі з варожымі дзеяннямі Расейскай Федэрацыі супраць Грузіі, што выявілася ў ваеннай агрэсіі, акупацыі часткі краіны, этнічных чыстках на міжнародна-прызнаных тэрыторыях Грузіі – у Абхазіі і Цхінвальскім рэгіёне і незаконным прызнанні іх т.з. незалежнасці, зыходзячы з пастановы Парламента Грузіі №243-rs ад 28 жніўня 2008 года, Грузія спыняе дзеянне «Пратаколу аб усталяванні дыпламатычных адносінаў паміж Рэспублікай Грузія і Расейскай Федэрацыяй» ад 2 ліпеня 1992 года.

Другой нотай Міністэрства замежных спраў Грузіі паведамляе расейскаму боку, што на падставе 3-га пункта 2-га артыкулу Венскай канвенцыі аб консульскіх адносінах ад 24 ліпеня 1963 года, грузінскі бок захоўвае консульскія адносіны з Расейскай Федэрацыяй і консульская служба ў г. Маскве працягне сваю дзейнасць, перадае агенцтва «Навіны-Грузія».

Пасля спынення дыпадносінаў Грузіі і РФ у Маскве застануцца працаваць тры грузінскіх дыпламата - консул і два віцэ-консула. Усе астатнія грузінскія дыпламаты, якія цяпер працуюць у грузінскай амбасадзе ў сталіцы РФ, вернуцца ў Тбілісі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках