9 чэрвеня 2026, aўторак, 5:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі выбаршчык прыйшоў на ўчастак і даведаўся, што за яго прагаласаваў хтосьці іншы

3

Адзін з выбаршчыкаў Гомельскай-Савецкай акругі Аляксандр Кулін сцвярджае, што не змог прагаласаваць, таму што за яго гэта зрабіў хтосьці іншы.

Як паведаміла БелаПАН назіральнік ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі Святлана Палякова, гэты выбаршчык прыйшоў на свой участак № 20 Гомельскай-Савецкай акругі з пашпартам прыкладна ў 19.30. Але высветлілася, што за яго ўжо хтосьці прагаласаваў. Паводле словаў А.Куліна, чальцы выбарчай камісіі прагналі яго і сказалі, што ён ужо галасаваў.

«Як такое можа быць — бо я адказваю за свае дзеянні, пашпарт заўсёды быў пры мне, хто мог за мяне прагаласаваць? Мяне пазбавілі права выбару, і гэтае грубае парушэнне закона», — заявіў БелаПАН А.Кулін.

Па Гомельскай-Савецкай акрузе балатуецца пяць кандыдатаў. Паводле звестак назіральнікаў ад дэмакратычных сілаў, яўка выбарнікаў на шасці ўчастках акругі склала ад 34,5 да 45,1%.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках