25 красавiка 2024, Чацвер, 7:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Настаўнікаў выкарыстоўвалі для агітацыі за кандыдата ад улады

Напярэдадні новага навучальнага году ў Пінску ў гарадскім Доме культуры адбылося пленарнае паседжанне педагогаў гораду. Усяго ў мерапрыемстве прыняла ўдзел больш за 700 настаўнікаў і дырэктараў навучальных установаў Пінску.

Сярод выступалых - кіраўніцтва горада, кіраўнікі аддзела адукацыі горада і Берасцейскай вобласці, а таксама кандыдат у дэпутаты «палаты прадстаўнікоў» па Пінскай гарадской выбарчай акрузе № 14 Зінаіда Мандроўская. Усе выступоўцы раілі падтрымаць Мандроўскую на «выбарах», паведамляе кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Дарэчы, яшчэ да рэгістрацыі ў якасці кандыдата, Мандроўская выкарыстала ўсе магчымыя нагоды для таго, каб патрапіць на старонкі мясцовых СМІ. Так, калі Пінск наведала дэлегацыя ветэранаў савецкага флоту (прадстаўнікі расейскіх грамадзкіх арганізацыяў) з Санкт-Пецярбургу, то госці гораду сустрэліся ня толькі з мясцовымі ветэранамі, але і па невядомых прычынах пабывалі на прадпрыемстве "ЭлКіс", якім кіруе З.Мандроўская. Візіт ветэранаў быў выкарыстаным як інфармацыйная падстава для з'яўлення публікацыяў аб тады яшчэ прэтэндэнце ў кандыдаты ў мясцовых СМІ.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках