13 чэрвеня 2026, Субота, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прызначэнне дырэктара тэатра оперы і балета не адбылося

2

Праз 25 хвілін чакання стала вядома, што нікога калектыву не прадставяць.

Сход калектыва аб'яднанага тэатра быў прызначаны на 11 раніцы сённяшняга дня. Аб'ява абвяшчала: прадстаўленне генеральнага дырэктара. Праз 25 хвілінаў чакання стала вядома, што нікога калектыву не прадставяць. Паводле словаў выканаўцы абавязкаў генеральнага дырэктара Валянціны Пышной, міністра культуры выклікалі ва ўрад, паведаміла «Комсомольская правда в Беларуси».

Нагадаем, чарговы скандал у тэатральных колах Беларусі быў выкліканы сыходам з тэатра кіраўніка беларускага балета Валянціна Елізар'ева. Пасля аб'яднання тэатраў оперы і балета Елізар'еў разлічваў заняць пасаду гендырэктара ўсяго Вялікага. Але ў міністэрстве культуры вырашылі, што ўзначаліць тэатр павінен «моцны гаспадарнік». Не згодны з гэтым, Елізар'ев і яго жонка, мастацкі кіраўнік Беларускай оперы Маргарыта Ізворска-Елізар'ева напісалі заявы аб сыходзе. 17 студзеня гэтыя заявы былі падпісаныя міністрам культуры Уладзімірам Матвейчуком.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках