13 чэрвеня 2026, Субота, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску затрыманыя фанаты маскоўскага ЦСКА

4

27 студзеня ў цэнтры Менска міліцыяй была затрыманая група заўзятараў маскоўскага хакейнага клуба ЦСКА, якія прыехалі на матч Кантынентальнай хакейнай лігі з мясцовым «Дынама».

Як паведамілі БелаПАН у ГУУС Менгарвыканкама, маладыя людзі ў стане алкагольнага ап'янення знаходзіліся ў бістро «Максі Біс» у раёне скрыжавання вуліцы Няміга і праспекта Пераможцаў. Іхныя паводзіны справакавалі выклік адміністрацыяй установы міліцэйскага нараду. Аднак заўзятары нават у прысутнасці супрацоўнікаў органаў унутраных спраў паводзілі сябе задзірліва, таму міліцыянты, якія прыбылі, былі вымушаныя выклікаць дапамогу, сказаў суразмоўца агенцтва.

Найбольш«актыўных» расейцаў адвезлі ў Цэнтральнае РУУС, дзе з імі была праведзеная гутарка, пасля чаго заўзятараў адпусцілі без складання пратаколаў.

Варта адзначыць, што перад матчамі ЦСКА у Менску (27 студзеня) і Рызе (29 студзеня) на сайце клуба з'явіўся зварот да заўзятараў каманды:

«Прафесійны хакейны клуб ЦСКА пераканаўча просіць усіх тых, хто вырашыў падтрымаць каманду сваёй прысутнасцю на выязных матчах з «Дынама» (Менск) і «Дынама» (Рыга), паважаць і выконваць законы замежных дзяржаў, ставіцца з павагай да нацыянальных асаблівасцяў дзяржаў, у якіх пройдуць матчы».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках