9 чэрвеня 2026, aўторак, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каштоўныя металы падаражэюць у сувязі з ростам курсу даляра

5

Нацыянальны банк Беларусі (НББ) адкарэктуе кошт рэалізацыі мерных зліткаў каштоўных металаў у беларускіх рублях у адпаведнасці са змяненнем курсу нацвалюты.

Аб гэтым паведамілі агенцтву "Интерфакс-Запад" у НББ.

Прадстаўнік НББ нагадаў, што з 2 студзеня 2009 года ў сувязі з пераходам на прывязку нацвалюты да кошыка валютаў курс беларускага рубля да даляра ЗША быў зніжаны на 20,5%.

Паводле яго ацэнкі, у рублёвым выражэнні кошт рэалізацыі і, адпаведна, кошт зваротнага набыцця каштоўных металаў, вырасце на 15-20%. На кошт мерных зліткаў у далярах ЗША змяненне курсу беларускага рубля ўплыву не акажа, падкрэсліў ён, нагадаўшы, што НББ усталёўвае кошт на каштоўныя металы ў адпаведнасці з ваганнямі сусветных коштаў на іх.

Прадстаўнік НББ паведаміў, што 5 студзеня 2009 года продаж мерных зліткаў за беларускія рублі рабіцца не будзе. Але ўжо 6 студзеня 2009 года продаж каштоўных металаў за беларускія рублі будзе адноўлены з улікам пераліку па новым курсе беларускага рубля да даляра ЗША.

НББ рэалізуе за беларускія рублі і замежную валюту залатыя мерныя зліткі масай 1, 5, 10, 20, 50, 100, 250, 500, 1000 г, срэбныя мерныя зліткі можна набыць наміналамі 10, 20, 50, 100, 250, 500 г, 1000 г, плацінавыя - 5, 10, 20, 50, 100, 250, 500 г.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках