10 чэрвеня 2026, Серада, 4:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ узбудзіў крымінальную справу супраць супрацоўніка ГУБАЗ МУС

9

Камітэт дзяржбяспекі ўзбудзіў крымінальную справу ў дачыненні да маёра Галоўнага ўпраўлення барацьбы з арганізаванай злачыннасцю МУС.

Справу ўзбудзіла Магілёўскае ўпраўленне КДБ. Старэйшаму оперупаўнаважанаму ГУБАЗ МУС ставяцца ў віну махінацыі з атрыманнем крэдытаў у шэрагу банкаў Магілёва, паведамляе «Ежедневник».

Па дадзеных КДБ, падчас сваёй службы ў Магілёве, да пераводу ў ГУБАЗ МУС, маёр са снежня 2007 года па люты 2009 года ўносіў скажоную інфармацыю ў банкаўскія дакументы, а таксама выкарыстоўваў даведкі аб даходах з загадзя завышанай сярэднемесячнай сумай зарабатнай платы. Дзякуючы гэтаму супрацоўнік міліцыі, атрымліваў значныя грашовыя крэдыты ў банках Магілёва.

Зараз КДБ спрабуе высветліць, ці сам аператыўнік падрабляў даведкі аб даходах ці ў гэтым яму дапамагалі супрацоўнікі бухгалтэрыі МУС.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках