Фінляндыя дазволіць Расеі будаваць газаправод у абыход Беларусі
5- 26.10.2009, 15:18
Хельсінкі згодныя даць дазвол на будаўніцтва газаправода Nord Stream, які пройдзе з Расеі ў Нямеччыну, абмінаючы Польшчу, Беларусь і Украіну.
Пра гэта, як перадае PAP, заявіў прэм’ер-міністр Фінлянді Маці Ванхонен пасля размовы расейскім калегам Уладзімірам Пуціным, паведамляе «Еўрарадыё».
На дадзены момант дазволы дадзеныя ўжо Нямеччынай, Расеяй і Даніяй. Пакуль яны не атрыманыя ад Швецыі і Эстоніі. Будаўніцтва Nord Stream пачнецца ўвосень 2010 года.
Nord Stream – адзін з самых буйных праектаў «Газпрома». Яго прапускная здольнасць пасля сканчэння будаўніцтва мусіць скласці 55 млрд куб м газу ў год. Інвестыцыі ў праект ацэньваюцца ў 7,4 млрд. дал., прычым 70% сродкаў партнёры збіраюцца прыцягнуць ад банкаў.