17 чэрвеня 2026, Серада, 10:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Старшыня Вярхоўнага суда абараняе практыку адпісак

5

5 кастрычніка Валянцін Сукала адмовіўся абмяркоўваць праблему судовых адпісак з групай жанчынаў.

Як паведаміла БелаПАН жыхарка Бабруйска Валянціна Каваленка, у панядзелак 5 кастрычніка на штомесячны асабісты прыём да Валянціна Сукалы з ўсіх рэгіёнаў краіны прыехала 21 жанчына.

«Мы ў чацвёрты раз за апошнія чатыры месяцы паспрабавалі сустрэцца з старшынём Вярхоўнага суда, аднак, як і раней, прачакалі стоячы ў прыёмнай чатыры гадзіны і атрымалі адмову», -- сказала Каваленка.

Паводле яе словаў ужо шмат гадоў заяўнікі атрымліваюць ад чыноўнікаў Вярхоўнага суда фармальныя адпіскі на свае скаргі ў парадку нагляду, аплачаныя дзяржпошлінай.

«Паколькі Сукала адмовіўся абмяркоўваць з намі пытанне адпісак, а 17 верасня кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі, Уладзімір Макей, не прыняў прадстаўнікоў групы для абмеркавання гэтай праблемы, мы вымушаныя будзем звяртацца ў міжнародныя структуры», -- сказала Каваленка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках