19 траўня 2024, Нядзеля, 2:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пераважная колькасць захварэлых на свіны грып у Беларусі – дарослыя

12

Пра гэта паведаміў в.а. дырэктара Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Аляксандр Пяткевіч.

«Сярод пацыентаў, якім мы пацвердзілі наяўнасць вірусу А/H1N1, пераважную большасць займаюць дарослыя», - распавёў спецыяліст агенцтву «Інтэрфакс».

На яго думку, «працягненне вакацый у школах, увядзенне карантыну дазволіла пазбегнуць павелічэння колькасці выпадкаў свінога грыпу сярод непаўнагадовых».

Разам з тым А.Пяткевіч адмовіўся ўдакладніць, хто ўваходзіць у колькасць тых, у каго выяўлены свіны грып. «Ёсць і непаўнагадовыя, і замежнікі, ёсць мужчыны і жанчыны. Аналіз гэтых лічбаў не дасць нейкай карціны, не з’яўляецца паказальным», - падкрэсліў суразмоўца агенцтва.

«Нам на даследаванне накіроўваюцца матэрыялы з усіх рэгіёнаў рэспублікі. Праводзяцца лабараторыя даследаванні толькі цяжкіх выпадкаў. Доктар ставіць пацыенту дыягназ, і для таго, каб пацвердзіць ці аспрэчыць клінічны дыягназ, ён і накіроўвае матэрыялы для лабараторных даследаванняў да нас у цэнтр», - распавёў А.Пяткевіч.

«Улетку, калі пачалі вяртацца групы дзяцей з адпачынку за мяжой, былі зарэгістраваныя першыя выпадкі. Пасля, калі пачаўся сезонны ўздым захворванняў на ВРВІ і грып, адбылося павелічэнне колькасці захварэлых на свіны грып», - патлумачыў А.Пяткевіч.

Пры гэтым ён адмовіўся паведаміць пра прагноз захворванняў на грып А/H1N1, але падкрэсліў, што «колькасць захворванняў на ВРВІ і сезонны грып пачаў у Беларусі зніжацца». У пэўнай ступені гэтаму спрыяюць мерапрыемствы, якія прадпрымаюць эпідэміёлагі і мясцовыя ўлады. «Для кожнага рэгіёна, горада ў залежнасці ад асаблівасцяў захворванняў на ВРВІ і грып прадпрыняты алгарытм супрацьэпідэмічных дзеянняў – дзесьці прыпынены заняткі ў школах, дзесьці ўведзены карантын у бальніцах», - сказаў А.Пяткевіч.

Зараз у Беларусі лабараторна пацвердажана 128 выпадкаў захворвання на свіны грып, 7 лятальных выпадкаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках