4 траўня 2024, Субота, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінэканомікі прапаноўвае радыкальна скараціць дзяржрэгуляванне коштаў

17

З такой ініцыятывай выступіў новы міністр эканомікі Беларусі Мікалай Снапкоў.

«Міністэрства эканомікі прапаноўвае адмяніць дзеянне асноўных палажэнняў па складзе выдаткаў пры коштаўтварэнні і пакінуць іх у якасці рэкамендацыяў. Прапаноўваецца таксама скараціць пералік тавараў, дзе дзяржава рэгулюе кошты.

Яшчэ прапаноўваецца адмяніць патрабаванні эканамічнага абгрунтавання ўзроўня коштаў і тарыфаў і захаваць іх толькі ў дачыненні да рэгуляваных коштаў і манапалістаў», - заявіў Снапкоў, прадстаўляючы на прэзідыўме ўрада праект плану дзеянняў урада і Нацбанка па дасягненні вызначаных на 2010 год заданняў па росце ВУП, перадае «Інтэрфакс».

Паводле яго словаў, Мінэканомікі прапаноўвае рэалізаваць гэтыя ініцыятывы да лютага 2010 года, лічачы гэтыя меры па лібералізацыі коштаўтварэння і фармаванні выдаткаў, што адносяцца на сабекошт прадукцыі, першачарговымі.

Снапкоў падкрэсліў, што «складанасць прагнозу росту эканомікі на 2010 год патрабуе неардынарнага падыходу». У гэтай сувязі ён лічыць неабходным «разняволіць ініцыятыву кіраўнікоў і падвысіць іх матывацыю для дасягнення канчатковага выніку». У прыватнасці, паводле яго словаў, неабходна пашырыць правы наймальнікаў у частцы выплаты мэнэджарам бонусаў. Так, міністр прапаноўвае кіраўніцтву аблвыканкамаў перавесці кантракты з кіраўнікамі прадпрыемстваў на тэрмін да 1 студзеня 2011 года. Пры дасягненні прадпрыемствамі запланаваных тэмпаў росту аб'ёмаў вытворчасці, экспарту, выручкі і зарплаты прапаноўваецца па выніках года выплачваць кіраўнікам прадпрыемстваў адпаведныя бонусы.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках