17 траўня 2024, Пятніца, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін: Грошы толькі ў абмен на незалежнасць Беларусі

52
Пуцін: Грошы толькі ў абмен на незалежнасць Беларусі

«Можа, гэта каханне?» - так пракаментаваў свае адносіны з Лукашэнкам прэм'ер-міністр Расеі падчас прамой лініі з грамадзянамі.

Падчас сваёй штогадовай тэлеразмовы з жыхарамі Расеі Уладзімір Пуцін такім чынам адказаў на пытанне, чаму ён не рэагуе на крытыку з боку Аляксандра Лукашэнкі, якая ў апошні час гучыць даволі часта.

Далей прэм'ер Расеі заявіў, што аб'ём расейскай дапамогі Беларусі павінен быць сінхранізаваны з працэсамі інтэграцыі ў межах «саюзнай дзяржавы».

«Ёсць розныя накірункі супрацоўніцтва (паміж двума краінамі), але беларускаму кіраўніцтву хацелася б больш. Напэўна, і гэта таксама магчыма, але гэта павінна быць сінхранізавана, паводле майго глыбокага пераканання, з працэсамі інтэграцыі ў межах «саюзнай дзяржавы», - заявіў Пуцін.

«Чым глыбей гэтая інтэграцыя, тым больш магчымасцяў пераходзіць на ўнутрарасейскія кошты і стандарты, у тым ліку і па энерганосьбітах», - падкрэсліў расейскі прэм'ер.

Беларускія вытворцы ва ўмовах сусветнага фінансавага крызісу не могуць быць дапушчаныя да праграмаў субсідаванай сельгастэхнікі, якія рэалізуюцца ў РФ, заявіў таксама Пуцін.

«Беларуская сельгастэхніка можа паступаць на расейскі рынак без абмежаванняў, але ва ўмовах крызісу ў нашай уласнай эканоміцы і сусветнай эканоміцы Расея пакуль не гатовая дапусціць беларускіх вытворцаў у праграмы набыцця субсідаванай тэхнікі», - падкрэсліў ён.

У адваротным выпадку, па словах Пуціна, «нашыя ўласныя заводы спыняцца». Ён нагадаў, што ўрад РФ фактычна субсідуе набыццё расейскімі сельгасвытворцамі айчыннай тэхнікі. Разам з тым, па словах прэм'ера, «гэта праблемы бягучага характару, якія могуць выклікаць пэўныя непаразуменні».

Расейскі прэм'ер таксама паведаміў, што беларускі бок звярнуўся да Расеі, каб у наступным годзе «Газпрам» захаваў коштавыя паказчыкі на ўзроўні бягучага года, паведаміў прэм'ер Пуцін у чацвер. Пры гэтым ён нагадаў, што «па кантракце кошт павінен узняцца, на мінімальныя значэнні, але крышачку ўзняцца».

У сераду старшыня праўлення «Газпрама» Аляксей Мілер правёў працоўную сустрэчу з першым намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімірам Сямашкам. Крыніца ў органах дзяржкіравання Беларусі паведаміла агенцтву, што асноўнай мэтай перамоваў для беларускага боку з'яўляецца ўнясенне зменаў у кантракт для зніжэння кошту газу ў 2010 годзе.

Як паведамляе крыніца «Коммерсанта», «Газпрам» настойвае на падвышэнні сярэднегадовага кошту для Беларусі са 146 да 164 даляраў за тысячу кубаметраў.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках