26 красавiка 2024, Пятніца, 17:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таццяна Шапуцька: «Лукашэнка паказвае Еўропе, што яна не ўплывае на яго палітыку»

12

Прэс-сакратарка «Маладога фронту» заяўляе, што рашэнне аб яе адлічэнні з Белдзяржуніверсітэта выносілі «сур'ёзныя дзяржаўныя структуры».

3 снежня прэс-сакратарку «Маладога фронту» Таццяну Шапуцьку адлічылі з юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Гэта адбылося з прычыны ўдзелу студэнткі ў Форуме грамадзянскай супольнасці праграмы «Усходняе партнёрства» у Брусэлі 16—17 лістапада.

Яшчэ 10 дзён таму намдэкана факультэта паведаміў моладзевай актывістцы, што ёй зацікавіліся «сур'ёзныя людзі ў сур'ёзных структурах». Пра гэта Таццяна Шапуцька распавяла ў інтэрв'ю сайту charter97.org.

«Яшчэ 10 дзён таму намдэкана майго факультэта сказаў, што пасля паездкі ў Брусэль мной зацікавіліся сур'ёзныя людзі ў сур'ёзных структурах. 3 снежня мяне выклікалі ў дэканат і прад'явілі загад аб адлічэнні за подпісам рэктара БДУ. Пры гэтым мне не патлумачылі ніякіх прычынаў і сказалі, што копію загада я магу атрымаць у прыёмнай.

Сказаць па праўдзе, я была шакаваная. У мяне добрая наведвальнасць і высокі сярэдні бал. Я была ўпэўненая, што мая трохдзённая адсутнасць на занятках у сувязі з удзелам у форуме «Усходняга партнёрства» абмяжуецца вымовай. У копіі загада не пазначаныя прычыны майго адлічэння. Паводле копіі загада, адлічэнне грунтуецца на маім тлумачэнні, чаму я прапусціла 3 дні навучання, і на нейкіх двух службовых запісках. Што гэта за службовыя запіскі, мне не пастлумачылі», -- адзначае Шапуцька.

Таццяна Шапуцька заяўляе, што збіраецца пісаць скаргу на імя дэкана з просьбай даць ёй абгрунтаванне для яе адлічэння. «Калі гэтага не адбудзецца, я буду падаваць скаргу ў суд і Міністэрства адукацыі, каб рэктар адклікаў загад аб адлічэнні», -- кажа прэс-сакратарка «Маладога фронту».

Пра магчымасць адлічэння моладзевай актывісткі стала вядома ў першы дзень форума «Усходняга партнёрства». Прадстаўнік Еўракамісіі і мадэратар панэлі «Дэмакратыя і правы чалавека» Еўгеніюш Смоляр задаў пытанне пра магчымае адлічэнне Шапуцькі старшыні ФПБ Леаніду Козіку, які ўдзельнічаў у форуме. У адказ Козік заявіў, што ў выпадку адлічэння Шапуцькі з вну ён персанальна арганізуе маніфестацыю ў яе падтрымку ў цэнтры Менска.

Аднак Таццяна Шапуцька заяўляе, што не здзіўляецца, што яе адлічылі нават пасля выступу прадстаўніка Еўракамісіі.

«Калі 3 снежня я даведалася, што за правядзенне перформансу ў Менску апазіцыянерам далі 15 сутак, і калі пачула ўчорашнія заявы Лукашэнкі пра яго стаўленне да Расеі, мне ўжо няма чаму здзіўляцца, -- кажа Таццяна Шапуцька. -- Лукашэнка паказаў, што вектар яго палітыкі змяніўся з еўрапейскага на расейскі. І арышты апазіцыянераў, і заява беларускага кіраўніка – гэта дэманстратыўны прыём, які адбыўся ў адзін і той жа дзень, каб паказаць Еўропе, што яна не мае ўплыву на палітыку Лукашэнкі».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках