3 траўня 2024, Пятніца, 22:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Следства па справе Аўтуховіча працягнулі яшчэ на месяц

4

8 снежня скончыўся чарговы тэрмін следства па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў.

Апошняе абвінавачванне, якое прад’явілі палітвязням – падрыхтоўка тэракту. Пра тое, як адбываецца следства, «Радыё Рацыя» распавёў адвакат Мікалая АўтуховічаПавал Сапелка.

«Следства практычна завершана, але тэрмін утрымання пад арыштам падоўжаны да 8 студзеня. Ён падоўжаны для азнаямлення з матэрыяламі справы», -- распавёў адвакат.

Паводле Паўла Сапелкі, абвінавачаныя і іх адвакаты азнаёміліся фактычна з паловай матэрыялаў крымінальнай справы. Пакуль усе матэрыялы не будуць вывучаны, справа не можа быць перададзена ў пракуратуру з далейшым накіраваннем яе ў суд.

Павал Сапелка таксама паведаміў, што практычна кожны дзень сустракаецца з сваім падабаронным і распавёў пра стан яго здароўя.

«У прынцыпе, як і раней, -- адзначыў адвакат палітвязня. – Адзінае, што хвалюе – пытанне стаматалагічнага пратэзавання, якое ўпарта нікім не дазваляецца. У Аўтуховіча з’явіліся сур’ёзныя праблемы з зубамі. Ідзе перапіска, якая пакуль ніякіх вынікаў не дае».

Як раней паведамляў сайт charter97.org, ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявоўнаў і Уладзімір Асіпенка былі затрыманыя 8 лютага. 18 лютага прадпрымальнікам было прад'яўлена абвінавачванне па арт. 218 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці). 23 чэрвеня ў дачыненні да Аўтуховіча і, як паведаміла МУС, «іншых асобаў» узбуджаная справа па арт. 359 КК (тэрарыстычны акт) у выглядзе падрыхтоўкі (арт. 13).

8 жніўня Лявонава вызвалілі з менскага следчага ізалятара, а 24 верасня з яго былі знятыя ўсе абвінавачванні.

З 16 красавіка па 16 ліпеня Аўтуховіч праводзіў галадоўку, патрабуючы ў найкарацейшыя тэрміны альбо перадаць справу ў суд, альбо змяніць усім падследным меру стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб невыяздзе.

Праваабаронцы лічаць затрыманых палітычнымі вязнямі, звяртаючы ўвагу на тое, што Аўтуховіч і Лявонаў раней ужо былі асуджаныя і прызнаныя міжнароднай супольнасцю вязнямі сумлення.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках