10 чэрвеня 2026, Серада, 4:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідэр «Маладога фронту» патрабуе ад пракуратуры знайсці вінаватых яго выкрадання

11

Зміцер Дашкевіч звярнуўся ў пракуратуру Заводскага раёна Менска па фактах свайго выкрадання невядомымі людзьмі з рацыямі.

Інцыдэнт адбыўся 5 снежня. Змітра Дашкевіча вывезлі практычна за 70 км ад Менска і кінулі ў лесе з шапкай на твары, прапусціўшы праз рукавы жэрдку, нагадвае «Радыё Свабода».

Таксама Дашкевіч напісаў заяву на дзеянні супрацоўнікаў міліцыі Заводскага раёна Менска, якія ў той вечар прыехалі на яго кватэру, каб даследаваць месца злачынства.

«Чамусьці аператыўная група, замест таго каб даглядаць непасрэдна месца злачынства, папрасіла зайсці ў кватэру, каб праверыць, ці насамрэч там няма ноўтбуку, скрадзенага невядомымі. Міліцыянты дагледзелі ўсё памяшканне і сталі вымаць тое, што ніякага дачынення да майго выкрадання не мае і мець не можа: 34 кнігі «Маладафронтаўцы», 16 кніг «Героі веры Старога Запавету», каля 200 бланкаў пад подпісы ў падтрымку беларускай мовы. Потым супрацоўнікі міліцыі не пакінулі мне нават пратакол выманьня і зьехалі. Пасля супрацоўнікі міліцыі не пакінулі мне нават пратакола вымання і з’ехалі», -- адзначыў Зміцер Дашкевіч у сваёй заяве.

Нагадаем, што апошнім часам былі выкрадзеныя адразу некалькі лідэраў беларускай апазіцыі. Адзін з лідэраў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель быў выкрадзены невядомымі 6 снежня. Як распавёў моладзевы актывіст, яго схапілі чатыры чалавекі ў цывільным на вуліцы Бялінскага ў Менску, сілком усадзілі ў белае аўто з цёмным шклом і вывезлі за горад. Паводле актывіста «Еўрапейскай Беларусі», злодзеі практычна нічога не казалі. Яго галаву прыціснулі да каленяў і выпіхнулі з машыны недзе на прасёлачнай дарозе за некалькі кіламетраў ад барысаўскай трасы.

Некалькімі днямі раней супрацоўнікі міліцыі выкрадалі моладзевых лідэраў Змітра Дашкевіча і Артура Фінкевіча, актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Уладзіміра Лемеша. Ва ўсіх выпадках апазіцыянераў выкрадалі невядомыя людзі ў цывільным, якія, аднак, былі абсталяваныя міліцэйскімі рацыямі. Маладых людзей вывозілі ў лес, пагражалі, патрабуючы спыніць палітычную дзейнасць, а затым пакідалі ў дзесятках кіламетраў ад Менска.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках