4 траўня 2024, Субота, 11:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МАЗ скароціць аб'ём вытворчасці на 30%

Чаканы аб'ём вытворчасці на Менскам аўтамабільным заводзе ў першым квартале 2009 года складзе не менш за 70% у адносінах да аналагічнага перыяду мінулага года.

Пра гэта БелаПАН паведаміла начальніца ўпраўлення маркетынгавых камунікацыяў РУП «МАЗ» Вольга Ісер.

Яна адзначыла, што для прадухілення росту аб'ёмаў складскіх запасаў аўтатэхнікі на Менскам аўтамабільным заводзе быў перагледжаны вытворчы план. Пры гэтым на прадпрыемстве заяўляюць, што на сёння дастаткова складана прагназаваць аб'ёмы рэалізацыі аўтатэхнікі МАЗа на традыцыйныя рынкі збыту.

Як ужо паведамляў раней прэс-цэнтр Хартыі’97, з 4 лютага МАЗ працуе ў скарочаным рэжыме – 3 дні ў тыдзень. На Менскам аўтазаводзе назіраецца змяншэнне зарабатнай платы, адбываюцца звальненні працоўных.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках