17 траўня 2024, Пятніца, 5:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барадзін: Беларусь прызнае незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі

14

Дзяржсакратар «саюзнай дзяржавы» Расеі і Беларусі Павал Барадзін заявіў, што не сумняецца ў прызнанні Менскам незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Пра гэта ён паведаміў 5 лютага на прэс-канферэнцыі ў РИА «Новости», піша БелаПАН.

«Гаворка ідзе пра парадак прызнання. Мы ўнеслі прапановы і ў Паўднёвую Асецію, і ў Абхазію пра зварот па гэтым пытанні, у вызначаным законам парадку ўсё ідзе, і я не сумняюся, што гэта будзе ўсё прызнанае», — сказаў П.Барадзін, адказваючы на пытанне, чаму Беларусь дагэтуль не прызнала незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Намеснік дзяржсакратара «саюзнай дзяржавы» Васіль Хрол адзначыў, што «пытанне пра разгляд прызнання незалежнасці Паўднёвай Асеціі і Абхазіі будзе стаяць у парадку дня беларускага «парламента» 2 красавіка».

Раней МЗС Грузіі выказаў занепакоенасць абмеркаваннем у беларускім «парламенце», якое мае адбыцца, і папярэдзіў, што калі Менск падтрымае незалежнасць самаабвешчаных Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, дык Тбілісі будзе расцэньваць гэта як «несяброўскі крок».

Расея прызнала Паўднёвую Асецію і Абхазію ў канцы жніўня мінулага года.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках