27 красавiка 2024, Субота, 2:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барадзін: Беларусь прызнае незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі ў хуткім часе

11

Беларусь у хуткім часе прызнае незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, лічыць дзяржсакратар «саюзнай дзяржавы» Павал Барадзін.

«Зараз «парламент» Беларусі разгледзіць звароты, якія мы афіцыйна перадалі Лукашэнку. Я думаю, Беларусь прызнае незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі ў законным парадку», — сказаў Барадзін журналістам у Маскве. Дзяржсакратар адзначыў, што не чуў ніякіх пярэчанняў на гэты конт з беларускага боку.

Барадзін станоўча ацаніў перспектыву ўваходжання Паўднёвай Асеціі і Абхазіі ў «саюзную дзяржаву».

У той жа час, закрануўшы расейска-беларускія адносіны, Барадзін адзначыў: «Ніякіх крызісаў у адносінах Расеі і Беларусі няма. Ёсць проста спрэчныя пытанні. Гэта датычыць Канстытуцыйнага акту, плацёжнага сродку, балансу ТЭК». На яго думку, для вырашэння гэтых пытанняў у складанай эканамічнай абстаноўцы ў перыяд крызісу патрэбны час.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках