Жыхарам Брэста забаранілі пратэставаць супраць збяднення
1- 5.03.2009, 10:42
Брэсцкі гарвыканкам адмовіў прадстаўнікам Партыі камуністаў беларускай, Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і прафсаюзу РЭП у правядзенні 8 сакавіка дэманстрацыі ў сувязі з ростам коштаў.
Матывіроўка адмовы: на вуліцы Савецкай, праз якую арганізатары планавалі прайсціся святочным шэсцем, распачатыя дарожныя працы.
20 лютага кіраўнікі гарадскіх структур ПКБ, БСДП (Г) і прафсаюза РЭП падалі заяўку ад свайго імя ў Брэсцкі гарвыканкам на правядзенне дэманстрацыі 8 сакавіка
Усе тры кіраўніка гарадскіх структур - жанчыны. І жанчыны хацелі зладзіць 8 Сакавіка ў Брэсце свята ўсім жанчынам горада. Таму і была пададзеная заяўка на правядзенне дэманстрацыі, мэта якой - адзначыць свята, якім з'яўляецца 8 Сакавіка, і прыцягнуць увагу грамадскасці ў сувязі з ростам коштаў. Брэсцкія жанчыны хочуць аб'яднаць свае ўмовы ў барацьбе за свае сацыяльна-эканамічныя правы і выказаць пратэст у сувязі з пагаршэннем матэрыяльнага становішча сваіх сем'яў.