24 красавiка 2024, Серада, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дні цвярозасці будуць праводзіць нечакана: каб не закуплялі загадзя алкаголь

79
Дні цвярозасці будуць праводзіць нечакана: каб не закуплялі загадзя алкаголь

Беларуская міліцыя больш не будзе загадзя называць даты правядзення дзён цвярозасці.

Пра гэта паведаміў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» начальнік галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі міністэрства ўнутраных справаў Беларусі, палкоўнік міліцыі Яўген Поўдзень.

«Міліцыя будзе і надалей ініцыяваць правядзенне ў рэспубліцы дзён цвярозасці, але даты загадзя мы называць больш не будзем», - паведаміў Я.Поўдзень. На яго думку, спантанае правядзенне дзён цвярозасці дасць больш вынікаў, чым дзень, абвешчаны загадзя.

У гэтай сувязі, начальнік галоўнага ўпраўлення патлумачыў, што, «калі дзень цвярозасці абвяшчалі загадзя, да яго рыхтаваліся і таксісты, і жанчыны, якія нелегальна на вуліцах прадаюць спіртное».

«Да нас прыходзілі ў лютым падчас дзён цвярозасці сігналы аб тым, што актывізаваліся і таксісты, і стыхійны гандаль спіртным на вуліцах», - дадаў Я.Поўдзень. Пры гэтым ён падкрэсліў, што «міліцыя не праводзіць дні цвярозасці, яна проста рэкамендуе, рашэнне залежыць ад мясцовых уладаў і прадпрыемстваў гандлю».

Адзначаючы карысць ад дня цвярозасці, начальнік галоўнага ўпраўлення паведаміў, што 4 сакавіка - сваё прафесійнае свята супрацоўнікі беларускай міліцыі правялі без спіртнога. «Усё адчулі карысць ад гэтага», - дадаў Я.Поўдзень.

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках