17 траўня 2024, Пятніца, 23:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сербскія СМІ раскрытыкавалі антыкрызісны «план» Лукашэнкі (Відэа)

47

Пасля адпачынку беларускага дыктатара ў Капаоніку, сербскія СМІ дагэтуль крытыкуюць ягоныя парады па выйсці з крызісу.

У сваім каментары пад загалоўкам «Мадэль ізаляцыі» эканамічны аглядальнік тэлерадыёканала B92 Міша Бркіч адзначае, што «бачыць Лукашэнку сярод бізнэс-эліты і палітыкаў на форуме ў Капаоніку было вельмі незвычайна», перадае «Радыё Свабода».

«Ён, Лукашэнка, быў госцем важнай сустрэчы, дзе абмяркоўвалася пытанне выйсця Сербіі з эканамічнага крызісу», -- працягвае Бркіч. «Усё гэта, магчыма, і нядрэнна, калі б не наступная акалічнасць…»

А менавіта, калі бы «ў дзень адлёту госць не пачаў даваць парады, як выходзіць з гэтага крызісу, і не стаў у якасці прыкладу прыводзіць мадэль уласнай ізаляванай краіны», тым больш, калі ўлічваць, што «кожны з прысутных на форуме ў Капаоніку сур'ёзна займаецца эканомікай і мае добрае ўяўленне аб працоўных месцах у Еўропе».

«Хоць Лукашэнка і распавядаў аб надзвычайных поспехах, аднак беларускія дакрызісныя паказчыкі так не выглядалі», -- працягвае журналіст.

«Што датычыцца папулярнасці сербскай прадукцыі на расейскім, беларускім і ўкраінскім рынках, гэта самая сапраўдная фікцыя, -- лічыць Бркіч. -- Яе (папулярнасці – заўв. Хартыі’97) і ў самой Сербіі недастаткова, не кажучы аб пастаўках на расейскі і беларускі рынкі. Таго, што Сербія змагла экспартаваць на працягу года, хапіла бы на тыдзень толькі аднаму маскоўскаму рынку».

«Увесь гэты расейскі экспарт – гэта поўная недарэчнасць», -- робіць выснову сербскі аглядальнік В92.

Нагадаем, што падчас адпачынку ў Сербіі Лукашэнка зрабіў некалькі заяваў.

«Я даўно выношваю гэтую ідэю, ведаючы, што бізнэсмэны прасторы былой Югаславіі актыўна імкнуцца на ўсходні рынак – Беларусі, Расеі, былых савецкіх рэспубалік. Я хацеў прапанаваць вашым прадпрымальнікам стварыць нейкі савет справавога супрацоўніцтва, куды б увайшлі вядучыя бізнэсмэны Сербіі. Гэта будуць тыя бізнэсмэны, якія хочуць і могуць працаваць у Беларусі, а з Беларусі – на Ўкраіне, у Расеі, іншых усходніх рынках», -- сказаў ён у аэрапарту Ніша.

Акрамя таго, Лукашэнка заявіў, што Беларусь гатовая прапанаваць Сербіі сваю дапамогу ў мадэрнізацыі электраэнергетыкі і машынабудавання.

«У нас ёсць добры досвед па мадэрнізацыі і ўзнаўленні магутнасцяў у электраэнергетыцы і машынабудаванні. Калі мы чымсьці можам дапамагчы Сербіі, а мы можам, то абавязкова зробім. Прыязджайце і кажыце, у якім плане мы можам тут аказаць садзейнічанне», – падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Лукашэнка адзначыў, што і ў Беларусі ёсць праблемы, аднак, па ягоных словах, «мы хочам вырашыць гэтыя праблемы, мы іх вырашаем самі, ні на каго не разлічваючы, і шматлікія ўжо вырашылі». Па ягоных словах, гэта было няпроста зрабіць «з той незалежнай палітыкай, якую праводзіла Беларусь, і з той палітыкай, якую раней праводзілі еўрапейцы і яшчэ пакуль працягваюць праводзіць амерыканцы».

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках