21 траўня 2024, aўторак, 19:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Хведарук: «Суддзя не бачыць нічога асаблівага ў тым, што чалавека вязуць на медкамісію ў кайданках»

4

15 красавіка суд Першамайскага раёна Менска пачаў разгляд скаргі актывіста «Маладога Фронту» Зміцера Хведарука на незаконныя дзеянні вайскоўцаў падчас яго прызыва ў армію.

Падчас судовага паседжання суддзя Першамайскага суду Менска Наталля Петух зачытала скаргу актывіста «Маладога Фронту» Зміцера Хведарука на мове арыгінала – па-беларуску, паведамляе «Радыё Свабода». Некалькі разоў яна перапытвала ў Хведарука, чаму ён завастрыў увагу на тым, што яго адвезлі ў армію гвалтоўна ў кайданках. Суддзя нагадала, што служыць у арміі – абавязак усіх мужчынаў прызыўнога ўзросту.

Зміцер Хведарук падзяліўся сваімі ўражаннямі ад судовага працэсу:

«Суддзя не звяртала ўвагі на тое, якім чынам мяне адправілі ў войска. Ёсць фармулёўка, што неабходна выканаць свой грамадзянскі абавязак, але якім коштам, якімі нормамі? Мяне вельмі ўразіла, што суддзя некалькі разоў перапытвала, што такога ў тым, што чалавека прывозяць у кайданках на медкамісію, а потым вязуць у кайданках у армію. Для яе гэта нічога не значыць. Прадстаўнікі ваенкамата і медыкі ўвесь час смяяліся. Калі я нешта казаў не на іх карысць, вайскоўцы вельмі з'едліва выказваліся».

Суддзя Наталля Петух час ад часу стукала алоўкам, калі вайскоўцы смяяліся з адказаў Хведарука. Але пры гэтым выдаліла з залы не вайскоўцаў, а журналістаў і праваабаронцаў.

Разгляд скаргі Зміцера Хведарука працягнуўся 16 красавіка ў 14:30.

Нагадаем, што 28 студзеня 2009 года Зміцера Хведарука гвалтоўна завезлі ў ваенкамат, а затым у турму на вуліцы Акрэсціна, нібыта для адбыцця пакарання за ўдзел у леташняй акцыі 1 траўня. Пазней стала вядома, што такой пастановы суду не было. Тым не менш, Хведарука 2 дні пратрымалі ў турме. Адтуль яго ў кайданках вазілі на медыцынскі агляд у менскую паліклініку №14. У кайданках актывіста «Маладога Фронту» адвезлі ў вайсковую частку ў Жодзіна. Як паведамляў раней прэс-цэнтру Хартыі’97 Зміцер Хведарук, падчас медыцынскага агляду ў яго не было пры сабе ні медыцынскай карткі, ні выпіскі хваробаў, ні нават дакумента, які засведчвае асобу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках