12 чэрвеня 2026, Пятніца, 1:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намстаршыні «Маладога Фронту» пракаментавала паказаны па БТ фільм аб дзейнасці арганізацыі

23

Анастасія Палажанка расчараваная працай Першага канала Беларускага тэлебачання.

Аб гэтым яна заявіла ў інтэрв'ю БелаПАН, каментуючы паказаны ўвечары 13 мая фільм «Малады фронт. Кіднэпінг». У ім "МФ" вінаваціўся ў псіхалагічнай апрацоўцы непаўнагадовых.

«Мы радыя такой увазе, калі па нацыянальным канале, у прайм-тайм паказваюць фільм аб нашай арганізацыі. Тым не менш выкананне фільма ў мяне выклікала глыбокае расчараванне», — сказала Палажанка.

Па ейных словах, у фільме яна не ўбачыла нічога новага. «Гэта толькі архіўныя здымкі і закадравы тэкст. Выразы, вырваныя з кантэксту, і расповяд аб тым, што «Малады фронт» заснаваны на хрысціянскіх прынцыпах. Часам у тэксце фільма гэты «закадравы тэкст» сам сабе супярэчыў», — адзначыла Палажанка.

У прыватнасці, па ейных словах, лідэр арганізацыі Зміцер Дашкевіч прадстаўлены як невук. «Відавочна, працаўнікі Беларускага тэлебачання не ведаюць, што Дашкевіч абараняе дыпломную працу ва ўніверсітэце ў Вільнюсе. Здзівілі паказаныя архіўныя кадры з акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў 2006 года. Прайшло ўжо тры гады, і шматлікае ў нашай арганізацыі змянілася. Здзівілі таксама кадры з удзелам Артура Фінькевіча, які даўно адышоў ад дзейнасці «Маладога фронту» і займаецца стварэннем арганізацыі «Маладая Беларусь». Такое ўражанне, што працаўнікі тэлебачання не глядзяць навіны па сваім жа тэлебачанні, не слухаюць радыё і не карыстаюцца Інтэрнэтам», — сказала Анастасія Палажанка.

«Калі пасля гэтага фільма двоешнікі пачнуць уступаць у «Малады фронт», каб апраўдаць свае няўдачы на школьным фронце… Што я магу сказаць? Толькі «сардэчна запрашаем». З дапамогай курсаў «Дыджэй адраджэння», з дапамогай нашых гуманітарных праграм па фарміраванні бібліятэк у дзіцячых дамах, з дапамогай правядзення віктарын і конкурсаў у гэтых дамах мы з іх зробім патрыётаў Радзімы і людзей, якія неабыякава адносяцца да сваіх блізкіх. Не трэба забываць лозунг «Маладога фронту»: «Беларуская ідэя — хрысціянскі змест», — адзначыла актывістка апазіцыйнай моладзевай арганізацыі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках