18 траўня 2024, Субота, 10:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыя салідарнасці з палітвязнямі прайшла ў Барысаве (Фота)

1

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» правялі акцыю салідарнасці з палітвязнямі Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым і Ўладзімірам Асіпенкам.

Акцыя прайшла каля барысаўскага Васкрасенскага сабора, у ёй прынялі ўдзел каля дзесяці чалавек. Маладыя людзі сталі ў ланцуг уздоўж сабора, трымаючы ў руках партрэты палітвязняў. Акцыя цягнулася каля пятнаццаці хвілін. Зацікаўленым мінакам удзельнікі распавядалі аб сітуацыі з палітвязнямі ў Беларусі.

Мерапрыемства прайшло нечакана для міліцыі, і ніхто з ягоных удзельнікаў не быў затрыманы.

Ваўкавыскія апазіцыянеры Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў і Ўладзімір Асіпенка былі арыштаваныя тры месяцы таму. Арышты і ператрусы праводзіліся дзясяткамі людзей у масках, узброеных аўтаматычнай зброяй. Арыштаваным прад'яўленае абвінавачванне ў падпале дома былога начальніка Ваўкавыскага РУУС. Падпал быў ажыццёўлены ў 2005 годзе, і вінаватыя ў ім даўно адбываюць пакаранне. Арыштаваным жа прадпрымальнікам пагражае да 12 год турэмнага зняволення.

16 красавіка 2009 года Аўтуховіч абвясціў галадоўку з патрабаваннем неадкладнага правядзення адкрытага суду, або вызвалення яго і ягоных калегаў. Працяглая галадоўка, якую трымае Мікалай Аўтуховіч, можа мець самыя цяжкія наступствы. Былы вайсковец-«афганец», які мае некалькі ўзнагарод, ён перанёс цяжкае раненне, і трымаў бестэрміновую галадоўку, якая доўжылася 70 сутак. Акрамя таго, Аўтуховіч хварэе на панкрэатыт, што ў спалучэнні з галадоўкай, нясе смяротную небяспеку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках