21 траўня 2024, aўторак, 20:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вільні патрабуюць вызваленьня беларускіх палітвязьняў

4

5 траўня прадстаўнік «Маладога Фронту» ў Літве і студэнт Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта Кірыл Атаманчык перадаў у амбасаду Беларусі ў Вільні адкрыты зварот.

У звароце акрэсьліваюцца, найперш, наступныя пытаньні: вызваленьне палітвязьней Мікалая Аўтуховіча, Юрыя Лявонава і Ўладзімера Асіпенкі, спыненьне палітычнага прызыву ў войска, спыненьне палітычнага перасьледу за іншадумства, піша сайт mfront.net.

«Мы пільна сочым за падзеямі, што разгортваюцца ў Менску, і за той міжнароднай сытуацыяй, якая існуе на сёньняшні момант. Тыя «зьмены», пра якія кажуць эўрапейскія палітыкі, зьяўляюцца ўсяго толькі «касмэтыкай» пачварнага твару сёньняшняга аўтарытарнага рэжыму. Бізнэс-пляны пераадольваюць маральныя каштоўнасьці. За кратамі знаходзяцца палітвязьні. У войску - палітжаўнеры. Не выконваюцца самыя простыя грамадзянскія й палітычныя свабоды. Зыходзячы з гэтых аспэктаў і была падрыхтавана дадзеная заява да прадстаўніцтва Беларусі ў Літве», - камэнтуе Кірыл Атаманчык.

Як паведамляецца ў заяве, Беларусь і беларускае грамадзтва па сёньняшні дзень застаецца ў палітычным палоне кіруючай палітычнай улады, а расейскі капітал заганяе ў запазыкі не асабіста Аляксандра Лукашэнку, а беларускі народ.

«Літоўская філія МГА «Малады Фронт» не выступае супраць праграмы «Усходняе партнэрства». Мы разьлічваем на гэтую праграму, у першую чаргу, як на інструмэнт дапамогі беларускаму грамадзтву ў сацыяльнай, адукацыйнай, навуковай і інш. сфэрах. Мы катэгарычна супраць матэрыяльнага забясьпячэньня дзяржаўных інстытуцый і асабіста спадара Лукашэнкі дзякуючы гэтай праграме», - пішуць моладзевыя актывісты.

Яны нагадваюць, што краіну неабходна выводзіць з грамадзка-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага ды культурна-аьсветніцкага крызісу.

«На сёньняшні дзень спадар Лукашэнка гандлюе незалежнасьцю Беларусі. Рэсурсы, якія выладкоўваюць Беларусі, ідуць на ўтрыманьне аўтарытарнага рэжыму, а не на мадэрнізацыю Беларусі й паляпшэньня дабрабыту яе грамадзян. Небясьпека страты незалежнасьці вельмі вялікая», - падкрэсьліваюць падпісанты.

Сыходзячы зь гэтых фактаў, яны заклікаюць беларусія ўлады спрыяць дэмакратызацыі беларускага грамадзтва, разьвіцьцю нацыянальных культуры й мовы і інтэграцыі з краінамі Эўропы.

«Малады Фронт» зазначае, што супрацьзаконныя спробы замінаць правядзеньню «Марша Незалежнасьці», які адбудзецца 14 траўня а 18-ай гадзіне ў Менску, будуць успрынятыя як яскравы прыклад антынацыянальнай арыентацыі дзеючага палітычнага рэжыму.

Падпісанты нагадваюць, што на сёньняшні момант гвалтоўна забраныя ў войска моладзевыя актывісты Іван Шыла, Зьміцер Хведарук і Франак Вячорка, а па надуманых абставінах за кратамі знаходзяцца Мікалай Аўтуховіч, Юры Лявонаў і Ўладзімер Асіпенка.

«Сыходзячы зь вышэй пазначаных фактаў, мы патрабуем:

-вызвальці палітычных вязьняў,

-правесьці незалежнае следзтва па факце гвалтоўнага прызыву маладафронтаўцаў Шыла й Хведарука, а таксама маладзёвага актывіста Вячоркі,

-спыніць практыку палітычнага перасьледу за іншадумства,

-спыніць практыку незаконнага «палітжаўнерства», - піша «Малады Фронт» у Літве.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках