3 траўня 2024, Пятніца, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уводзіцца афіцыйная забарона на распіццё піва на вуліцы

252

За распіццё піва ў грамадскіх месцах трэба будзе плаціць 280 тысячаў рублёў штрафу.

На паседжанні 11 чэрвеня «дэпутаты» «палаты прадстаўнікоў» прынялі ў першым чытанні папраўкі ў КоАП, якія прадугледжваюць адказнасць за распіццё піва ў грамадскіх месцах, паведамляе БелаПАН.

Распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва на вуліцы, стадыёне, у скверы, парку, грамадскім транспарце ці ў іншых грамадскіх месцах, за выключэннем прызначаных для ўжывання алкагольных напояў, пацягне за сабой накладанне штрафу ў памеры да 8 базавых велічыняў (280 тысяч рублёў). Такая ж санкцыя прадугледжаная за з'яўленне ў грамадскім месцы ў п'яным выглядзе, які абражае чалавечую годнасць і маральнасць.

Знаходжанне на працоўным месцы ў працоўны час у стане алкагольнага, наркатычнага ці таксічнага ап'янення пацягне накладанне штрафу ў памеры ад 1 да 9 базавых велічыняў.

Гэтыя ж дзеянні, здзейсненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, пацягнуць накладанне штрафу ад 2 да 15 базавых велічыняў ці адміністрацыйны арышт.

Законапраект, які ўсталёўвае адказнасць за ўжыванне слабаалкагольных напояў і піва ў грамадскіх месцах, «дэпутаты» разгледзяць ў другім чытанні не раней за 2010 год.

Напісаць каментар 252

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках