16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 1:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Следства па справе вязня сумлення Дубскага падоўжылі на нявызначаны перыяд

Удзельніка "Працэсу 14-ці" Арцёма Дубскага вінавацяць у парушэнні правілаў адбывання пакарання.

Актывісту "Маладога фронту" было вынесена некалькі папярэджанняў ад асіповіцкай міліцыі нібыта за тое, што ён не быў падчас праверкі дома, паведамляе «Радыё Свабода».

Пазней супраць Арцёма Дубскага завялі крымінальную справу нібыта за выхад ў Інтэрнэт з чужой сім-карты, а ў мясцовай газеце аб маладафронтаўцу з'явіліся з'едлівыя публікацыі.

Арцём Дубскі быў вымушаны з'ехаць ва Ўкраіну. 14 лютага ён быў затрыманы ў Гомелі, калі ехаў на акцыю "Маладога фронту", якая праходзіла ў Менску.

Дубскага арыштавалі і трымалі ў бабруйскім СІЗА, а потым выпусцілі да пачатку судовага разгляду.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках