10 чэрвеня 2026, Серада, 7:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Швецкія палітыкі заклікаюць афіцыйна выкарыстоўваць слова Belarus

2

З адпаведным заклікам да швецкага ўрада і грамадства звярнулася Швецкая народная партыя - лібералы.

Як паведамляецца ў заяве, падрыхтаванай актывісткай партыі, якая адказная за пытанні знешняй палітыкі, Біргіты Ольсан, «прыйшоў час змяніць назву апошняй еўрапейскай дыктатуры. Па-швецку яна звыкла завецца Vitryssland, а не Belarus», перадае «Радыё Свабода».

«Узнікае пытанне: як мы можам разглядаць праблемы дэмакратычнай Беларусі, калі нават мала хто са шведаў ведае, што такая краіна існуе, калі шмат хто яе проста лічыць часткай Расеі?», -- пытаецца палітык.

Гэтае пытанне Біргіта Ольсан задае, перш за ўсё, кіраўніцтву швецкага МЗС і швецкаму радыё. У першым выпадку гутарка ідзе пра тое, каб афіцыйна змяніць назву Vitryssland на Belarus. У другім выпадку пытанне звязанае з рашэннем кіраўніцтва SR International спыніць беларускамоўнае вяшчанне і ў далейшым рабіць перадачы для беларускай аўдыторыі на расейскай мове.

Як сказана ў заяве Біргіты Ольсан, «у той час як швецкі ўрад выступае за падтрымку дэмакратыі ў Беларусі, швецкае радыё, як відаць, дзейнічае насуперак ураду. Ад 1 верасьня SR International, якое перадае людзям у Еўропе свае дэмакратычныя праграмы, спыняе вяшчанне на беларускай мове. Няўжо, кіраўніцтва SR лічыць, што вяшчаньне на расейскай мове можа выканаць сваю місію для тых, чыя родная мова — беларуская? Аднак расейская мова, якая дамінавала ў Беларусі ў савецкі час, для многіх беларусаў зусім не асацыюецца з дэмакратыяй», — лічыць швецкі палітык Біргіта Ольсан.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках