З-за аварыі на МКАД утварыўся кіламетровы затор (Фота, відэа)
1- 11.08.2009, 10:47
Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося 10 жніўня на 30-м кіламетры менскай аўтакальцавой дарогі.
Кіроўца аўтамабіля «Міцубішы» страціў кіраванне і пратараніў машыну, якая ехала побач. Ад сутыкнення абодва аўтамабіля ўрэзаліся ў радзяляльную агароджу, паведамляе тэлеканал СТВ.
Амаль паўгадзіны на галоўнай магістралі быў кіламетровы затор. Паводле папярэдняй версіі, машыны не перавысілі хуткасць. Зараз следства выяўляе вінаватага. Яму можа пагражаць штраф ад чатырох да дваццаці базавых велічыняў.
«Кіроўца аўтамашыны «Міцубішы» рухаўся па МКАД з боку Громава ў накірунку Шаранговіча. У кіроўцы лопнула адно з колаў, пасля чаго ён ўдарыў машыну «Форд», якая рухалася па першым шэрагу. Ад удару «Форд» развярнула, машына ўдарылася ў турнікетную агароджу. У ДТЗ пацярпелых няма», - заявіў інспектар УДАІ Маскоўскага РУУС Менска Аляксандр Мінчукоў.



