26 красавiка 2024, Пятніца, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя правярае кіраўнічку Саюза палякаў Анжаліку Борыс

7

У Ленінскі райаддзел міліцыі Гародні была выкліканая старшыня непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў Анжаліка Борыс.

Як распавяла Анжаліка Борыс у інтэрв'ю «Радыё Свабода», на яе прыйшоў ліст, у якім паведамляецца, што яна «з'яўляецца польскай нацыяналісткай, супрацоўнічае з нацыянальна настроенымі беларускімі партыямі, дае ім памяшканні, дапускае нейкія фінансавыя парушэнні».

Міліцыянты ўзялі са спадарыні Борыс тлумачэнні, паколькі яны праводзяць праверку гэтага звароту. Сама Борыс называе гэты ліст пасквілем. Дарэчы, яна адзначыла, што пад зваротам стаіць подпіс чалавека, які ўжо засведчыў, што не з'яўляецца яго аўтарам.

Акрамя Саюза палякаў Анжаліка Борыс узначальвае фірму «Палоніка». Прадстаўнікі іншага РУУС Гародні - Кастрычніцкага - ужо паведамілі, што хочуць наведаць «Палоніку» з праверкай.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках