2 траўня 2024, Чацвер, 2:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анішчанка: «У Беларусі не можа не быць свінога грыпу»

13

Галоўны санітарны урач Расеі Генадзь Анішчанка ў чацвер выказаў сумнеў адносна адсутнасці выпадкаў захворванняў грыпам А/H1N1 у Беларусі.

«Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Еўропы і не мець ніводнага выпадку захворвання проста не можа», - сказаў Генадзь Анішчанка на прэс-канферэнцыі, перадае ПРАЙМ-ТАСС.

Паводле ацэнкі галоўнага санітарнага ўрача, праблема распаўсюджвання новага грыпу стаіць вельмі востра, паколькі 168 краінаў з амаль 180 дзяржаваў, што ўваходзяць у ААН, ужо зарэгістравалі на сваіх тэрыторыях выпадкі захворванняў.

Што датычыць тых краінаў, дзе пакуль не адзначаецца ніводнага выпадку, дык, на думку галоўнага санітарнага ўрача, гаворка ідзе альбо пра дзяржавы, у якіх людзі не выязджаюць за мяжу, альбо пра адсутнасць эфектыўнай дыягностыкі.

Што датычыць Расеі, ён сказаў, у цяперашні час у РФ афіцыйна зарэгістраваныя 142 выпадкі захворвання.

Нагадаем, што 2 жніўня ў Гомелі з падазрэннем на свіны грып быў шпіталізаваны хлопчык. У складзе дзіцячай групы ён вяртаўся з адпачынку ў Італіі.

Проста ў аэрапорце дзіця было ізаляванае з-за высокай тэмпературы. Хлопчыка неадкладна абследавалі, аднак вірус грыпу А/H1N1 у яго не выявілі.

Таксама ў пачатку жніўня грамадзяніна ЗША проста з памежнага пункта «Брузгі» даставілі ў інфекцыйны шпіталь Гародні з падазрэнннем на вірус грыпу А/H1N1.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках