19 траўня 2024, Нядзеля, 1:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайна сілавікоў працягваецца: новыя арышты міліцыянтаў

8

Адразу тры супрацоўнікі органаў унутраных справаў Віцебска затрыманыя за фальсіфікацыю дакументаў аб правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў.

Пачатае ў Віцебску расследаванне, якое ініцыявалі супрацоўнікі КДБ, вельмі моцна нагадвае гомельскі скандал, дзе таксама арыштаваныя некалькі высокапастаўленых супрацоўнікаў міліцыі за незаконную аператыўна-вышуковую дзейнасць і прымус сведак да давання загадзя ілжывых паказанняў. Толькі гэтым разам званні і пасады міліцэйскіх афіцэраў больш сціплыя, піша «Ежедневник».

УКГБ па Віцебскай вобласці ўзбуджаныя тры крымінальныя справы па ч.3 арт.424 УК РБ (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненыя службовай асобай, якая займае адказную пасаду, альбо пры ажыццяўленні функцыяў па раздзяржаўленні ці прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці, альбо якія пацягнулі цяжкія наступствы).

Паводле папярэдніх звестак, капітан аддзела нораваў і супрацьдзеяння гандлю людзьмі, участковы інспектар Кастрычніцкага РАУС Віцебска, а старэйшы оперупаўнаважаны УУС Віцебскага аблвыканкама ў 2007-2008 гадах сфальсіфікавалі дакументы аб правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у дачыненні да трох мясцовых жыхароў. Пра мэту гэтай фальсіфікацыі пакуль нічога невядома, але, хутчэй за ўсё, гаворка можа ісці пра аказанне ціску на жыхароў Віцебска з мэтай атрымання ад іх асабістых выгодаў.

У цяперашні час супрацоўнікі КДБ правяраюць кіраўнікоў падазраваных, якія таксама маглі мець дачыненне да да незаконнай дзейнасці сваіх падначаленых.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках