26 красавiка 2024, Пятніца, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З 1 верасня расейцы мусяць казаць «Беларусь», а не «Белоруссия»

27

З 1 верасня ў Расеі змяніўся пералік афіцыйных слоўнікай расейскай мовы, а разам з ім і некаторыя моўныя нормы.

Адказваючы на пытанні наведвальнікаў сайта Lenta.Ru, адзін з распрацоўшчыкаў апошняга варыянту расейскай моўнай нормы Леанід Крысін, намеснік дырэктара па адукацыйных праектах Інстытута расейскай мовы імя Вінаградава Расейскай акадэміі навук, доктар філалагічных навук, загадчык аддзела сучаснай расейскай мовы, паведаміў наступнае:

- Па-расейску трэба, натуральна, казаць «Молдавия» и «Белоруссия», але тут, зноў, ёсць палітычны момант. Саманазвы гэтых рэспублік Малдова і Беларусь. Для палітычнай карэктнасці трэба ўжываць менавіта гэтыя варыянты. Я не ведаю, як там з Таджыкістанам і Узбекістанам, здаецца, мы пакуль пішам па-ранейшаму. Але ёсць тэндэнцыя да таго, каб ужываць назвы ў адпаведнасці з палітычнай карэктнасцю.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках