20 траўня 2024, панядзелак, 6:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь прыбывае новы амбасадар Вялікабрытаніі

Новым амбасадарам Вялікабрытаніі ў Беларусі стане Размары Томас. Яна прыедзе ў краіну 16 верасня.

Як паведамілі БелаПАН у брытанскай амбасадзе, 17 верасня дыпламат мае намер прыступіць да працы.

Найджэл Гулд-Дэвіс, які ўзначальваў дыпмісію са жніўня 2007 года, пакінуў Беларусь ў пачатку верасня ў сувязі са сканчэннем тэрміну дыпламатычных паўнамоцтваў.

Размары Томас – кар’ерны дыпламат. Супрацоўнік МЗС Вялікабрытаніі з 1991 года. У розны час працавала ў аддзеле па падрыхтоўцы саміта Еўропа-Азія (ASEM) і аддзеле Расеі дэпартамента Усходняй Еўропы, узначальвала дэпартамент па супрацоўніцтве з АБСЕ і Радай Еўропы і дэпартамент па ваенных злачынствах. Затым працавала ў Адэсе (Украіна) дарадцам па сувязях з грамадскасцю і прэсай місіі ЕЗ па прымежнай дапамозе Малдове і Украіне, была першым сакратаром па пытаннях супрацьдзеяння гандлю наркотыкамі амбасады Вялікабрытаніі у Афганістане.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках