17 траўня 2024, Пятніца, 5:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барадзін: Праз некалькі гадоў Еўропа войдзе ў склад «саюзнай дзяржавы»

60

Дзяржаўны сакратар «саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі» Павал Барадзін ацэньвае перспектывы «саюза» вельмі аптымістычна.

Паводле словаў Паўла Барадзіна, адзіная валюта Расеі і Беларусі з’явіцца не пазней чым праз адзін-два гады. Пра гэта ён заявіў «БалтИнфо».

На думку Барадзіна, увядзенне адзінай валюты непазбежна, бо беларускі рубель дастаткова хутка абесцэньваецца.

Барадзін агулам вельмі аптымістачна ацэньвае перспектывы «саюзнай дзяржавы».

«Праз некалькі гадоў Еўропа войдзе ў склад «саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі», - заявіў ён.

Зрэшты, дадзены жарт жартам можа і не лічыцца. У ліпені ў інтэрв’ю «Экспресс-газете» Павал Барадзін ужо заяўляў прыкладна тое ж самае:

«Я сто разоў ужо казаў: няма ніякага сусветнага фінансавага крызісу, ёсць крызіс тэрытарыяльны і рэсурсны. Аднак, ён таксама тэрытарыяльны. Уся Еўропа ўладкаваная. Яны ад нас атрымліваюць 60 адсоткаў тытану, 48 адсоткаў газу і нафты, 50 адсоткаў металу. У іх няма нічога, яны ў наш склад «саюзнай дзяржавы» Беларусь-Расея ўсёй Еўропай хутка войдуць. Як і Амерыка, калі рэальна глядзець на ўсё. Я зусім не ёрнічаю».

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках