10 чэрвеня 2026, Серада, 10:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Славакіі сустрэўся з беларускімі апазіцыянерамі

4

Міністр замежных спраў Славакіі Міраслаў Лайчак сустрэўся са старшынём АГП Анатолем Лябедзькам, экс-кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Аляксандрам Казуліным і актывістам дэмакратычнага руху Андрэем Кімам.

Як паведаміў БелаПАН Анатоль Лябедзька, падчас сустрэчы абмяркоўвалася сітуацыя ў Беларусі і развіццё адносін паміж рэспублікай і Еўразвязам.

«Лайчак сказаў, што дыялог паміж Бруселем і Менскам зараз ідзе на ўмовах Лукашэнкі, і ў гэтым ён бачыць недахоп. Слабы Лукашэнка вызначае фармат і парадак дня дыялогу з палітычна і эканамічна моцным Бруселем», — адзначыў Лябедзька.

Паводле яго слоў, Лайчак таксама падкрэсліў, што змены, якія адбываюцца ў Беларусі, «носяць касметычны характар». «Ён выступіў за тое, каб у Беларусі пачалі адбывацца незваротныя змяненні», — падкрэсліў Лябедзька.

Лябедзька адзначыў, што Лайчаку былі перададзеныя прапановы Аб'яднаных дэмакратычных сіл па нармалізацыі адносін паміж Беларуссю і ЕЗ, а таксама «дарожная карта» па ўступленні Беларусі ў Раду Еўропы.

«Лайчак сказаў, што яму было важна перад сустрэчамі з прадстаўнікамі ўлады даведацца пра нашу пазіцыю. Вынікі свайго візіту ў Беларусь ён плануе абмеркаваць і на сустрэчы з міністрам замежных спраў Швецыі, якая старшынствуе ў ЕЗ, Карлам Більдтам, якая запланавана на 14 верасня», — сказаў Лябедзька.

Міністр замежных спраў Славакіі прыбыў у Менск з візітам 6 верасня. На сёння запланаваная яго сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым. 7 верасня ў Менску адбудуцца Беларуска-славацкі дзелавы форум і кантактна-кааперацыйная біржа.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках