20 красавiка 2024, Субота, 4:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Бастунец: Перад выбарамі ўзмоцніцца кантроль за СМІ і інтэрнэтам

1

У 2010 годзе дзейнасць недзяржаўных СМІ у Беларусі будзе істотна ўскладненая, а ўказ аб кантролі над інтэрнэтам будзе падпісаны.

Так лічаць эксперты грамадскага аб'яднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў» (БАЖ).

«Калі мы ў 2010 годзе не спусцімся ніжэй, гэта будзе добра», — заявіў БелаПАН намеснік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец.

«Указ аб рэгуляванні інтэрнэт-прасторы і інтэрнэт-рэсурсаў будзе падпісаны. Але ён будзе іншым. У крыху змякчэлых фармулёўках, але ён з'явіцца», — упэўнены Бастунец.

Паводле яго словаў, асаблівага ўзмацнення жорсткасці палітыкі ўладаў варта чакаць з пачаткам кампаніі па выбарах прэзідэнта. «Менавіта тады з'явіцца гэты ўказ, узмоцніцца жорсткасць практыкі ўжывання закона аб СМІ ў сферы кантролю», — лічыць прадстаўнік БАЖ.

Як лічыць эксперт, змяніць гэты песімістычны прагноз можа толькі эканамічная сітуацыя ў краіне і знешнепалітычная кан'юнктура.

Кіраўнік Цэнтра юрыдычнай абароны СМІ пры БАЖ Міхаіл Пастухоў таксама не сумняецца, што ўказ Лукашэнкі аб рэгуляванні інтэрнэт-прасторы будзе падпісаны. «Гэта будзе новым этапам узаемаадносінаў недзяржаўных СМІ і дзяржаўных органаў. Улада мае намер расчысціць «аўгіевыя стайні» інтэрнэту ад непажаданай інфармацыі, і праца ў гэтым накірунку будзе весціся вельмі інтэнсіўна», — заявіў Пастухоў.

Ён не выключыў, што гэта адбудзецца ў хуткім часе. «Я не сумняюся, што нам падрыхтавалі такія «навагоднія падарункі», — сказаў Пастухоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках