18 траўня 2024, Субота, 10:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канфлікт з Расеяй як спосаб атрымання заходніх крэдытаў

15
Канфлікт з Расеяй як спосаб атрымання заходніх крэдытаў

Лукашэнка падпісаў шэраг законаў аб ратыфікацыі пагадненняў у межах Мытнага саюза, нягледзячы на «нафтавую вайну» з РФ.

У ліку дакументаў, падпісаных беларускім кіраўніком, законы аб ратыфікацыі пагаднення аб умовах і механізме ўжывання тарыфных квотаў, пратаколу аб даванні тарыфных ільготаў, пратаколу аб умовах і парадку ўжывання ў выключных выпадках ставак увазных мытных пошлінаў, адрозных ад ставак Адзінага мытнага тарыфу і іншыя.

Нагадаем, што раней у Менску заяўлялі, што лічаць бессэнсоўным удзел Беларусі ў Мытным саюзе ў выпадку захавання расейскіх экспартных пошлінаў на нафту для краіны.

«Увесь гэты канфлікт -- спектакль, які разыгрываў Лукашэнка, -- заявіў у інтэрв'ю сайту charter97.org лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў. -- Ён яшчэ летась знайшоў дастаткова эфектыўную схему выманьвання крэдытаў з Захаду і працягвае яе ўжываць. Мінулы год скончыўся, крэдыты зніклі, цяпер трэба набіраць новыя. Для гэтага трэба імітаваць канфлікт з Расеяй, які дазваляе еўрапейскім лабістам Лукашэнкі казаць, што ён мае патрэбу ў падтрымцы».

Палітык нагадаў, што летась і Лукашэнкам, і яго асяроддзем было сказана шмат рэзкіх словаў у адрас Расеі.

«Тым не менш, давайце паглядзім, што мы маем у выніку: заканчэнне фармавання адзінай сістэмы СПА з Расеяй, падпісанне пагаднення аб калектыўных сілах аператыўнага рэагавання, найбуйнейшыя вайсковыя вучэнні на тэрыторыі Беларусі, нацэленыя супраць Еўразвяза, адраджэнне забытага Мытнага Саюза, які з'яўляецца асновай еўразійскага аб'яднання і аднаўлення СССР. Адмаўленне любых самых мяккіх еўрапейскіх умоваў і ўзмацненне рэпрэсіяў супраць грамадзянскай супольнасці і апазіцыі ў Беларусі.

Гэта факты, а не галаслоўныя заявы, якія мы чулі як з беларускага, так і з еўрапейскага боку. Аднак некаторыя еўрапейскія чыноўнікі аддаюць перавагу гэтых фактаў не заўважаць, тым самым дапамагаючы Лукашэнку прадаваць гульню ў канфлікт з Расеяй і атрымліваць з гэтага дывідэнды на Захадзе. Гэта не азначае, што супярэчнасцяў паміж рэжымамі Расеі і Беларусі не існуе, яны ёсць, аднак, у дадзеным выпадку Расеі абсалютна не выгоднае паўтарэнне газавага і нафтавага канфлікту з Беларуссю і Украінай. Ім таксама патрэбныя заходнія крэдыты, інвестыцыі і не ў іх інтэрасах дэманстраваць сваю ненадзейнасць і непрадказальнасць», -- упэўнены Саннікаў.

Пры гэтым, адзначае лідэр «Еўрапейскай Беларусі», і Расея атрымала свой прыбытак з гэтага канфлікту ў выглядзе росту сусветных коштаў на нафту.

«Атрымаўшы яго, расейскае кіраўніцтва адразу ж загадала гэты канфлікт пагасіць. Лукашэнка нейкі час будзе працягваць дэманстраваць ваяўнічасць, аднак як толькі з'явіцца магчымасць атрымаць новыя крэдыты на Захадзе, ён супакоіцца. Тым не менш, я лічу, што Лукашэнка будзе паслядоўна выконваць усе патрабаванні Расеі – і па прыватызацыі, і па адносінах з Захадам», - заявіў Андрэй Саннікаў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках